Слёзы на хвоях текст песни

Слёзы на хвоях, хвояў ніхто не абражаў

Зоркі над полем, ў полі ніхто не паляваў

Свет неспакойны нам пагражае кожны час

Скончыцца свята, пані Журба суцешыць нас



Так нечакана, быццам спынiўшы доўгі шлях

Усе разышліся. Стомленасць плавіцца ў вачах

Вечар утульны да нас завітае, спыніць час

Скончыцца свята, пані Журба суцешыць нас



Адрас вядомы. Індэкс ніхто не забываў

Гэтыя песні сам ты, напэўна, напісаў

Вечар утульны да нас завітае, спыніць час

Пройдуць хаўтуры, Пані усмешкай здзівіць нас



Нас не прадалі. Нас не хацелі набываць

Ведалі гэта, толькі баяліся сказаць

Свет неспакойны нам пагражае кожны час Скончыцца свята

Пані Журба аблашчыць нас

Комментарии

Минимальная длина комментария - 50 знаков. комментарии модерируются
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив
Комментариев еще нет. Вы можете стать первым!